СЕ́ЛЬНІЦКА-КРАСНАПО́ЛЬСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала са жн. 1941 да вер. 1942 у в. Сельнікі і Краснаполле Расонскага р-на Віцебскай вобл. Аб’ядноўвала 10 чал. (кіраўнік С.І.Голубеў), мела сувязь з Расонскім патрыятычным падполлем. Падпольшчыкі распаўсюджвалі сярод насельніцтва лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, збіралі зброю, боепрыпасы, стваралі партыз. рэзерв, арганізоўвалі ўцёкі ваеннапалонных з краснапольскага лагера, праводзілі дыверсіі. У маі большасць падпольшчыкаў пайшла ў партызаны. У в. Сельнікі ў гонар падпольшчыкаў пастаўлена стэла.
т. 14, с. 309
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)